Разлік на збалансаваны падыход і ўлік інтарэсаў нашай краіны ў новай праграме МВФ

Ход і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з Міжнародным валютным фондам, уключаючы магчымую новую праграму супрацоўніцтва, абмеркаваны на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з дырэктарам-распарадчыкам МВФ Крысцін Лагард.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею, што ў новай праграме будзе прыменены збалансаваны падыход адносна ўліку інтарэсаў краіны і палітыкі, якую праводзіць дзяржава, па забеспячэнні высокага ўзроўню сацыяльнай абароненасці грамадзян.
У час гутаркі прэзідэнт падзякаваў кіраўніцтву фонду за паспяховую рэалізацыю праграмы стэнд-бай у 2009—2010 гадах, якая дала магчымасць змякчыць негатыўныя наступствы знешняга эканамічнага крызісу.
Праграма стэнд-бай была зацверджана ў студзені 2009 года на 15 месяцаў у памеры $2,46 млрд, а потым яе аб’ём быў павялічаны да $3,52 млрд. У красавіку 2010 года праграма паспяхова завяршылася. У 2010—2014 гадах Беларусь наведвалі місіі фонду па постпраграмным маніторынгу. Абавязацельствы пагашаны ў сакавіку 2015 года. Меры і мерапрыемствы праграмы далі магчымасць забяспечыць дадатную дынаміку па шэрагу пазіцый у эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы.