Разумныя трамваі выйшлі на маршрут

- 11:19Інфармацыйная гадзіна

Першая ў свеце бязрэйкавая сістэма разумных трамваяў запушчана ў трохмесячную пробную эксплуатацыю ў Чжучжоу правінцыі Хунань (Паўднёва-Усходні Кітай). Знешне такія трамваі не вельмі адрозніваюцца ад традыцыйных, аднак рухаюцца яны па віртуальных рэйках.

Агульная працягласць маршрута складае 3,057 км. У якасці крыніцы энергіі разумныя трамваі выкарыстоўваюць электрычнасць. Яны рухаюцца па гарадскіх дарогах, прытрымліваючыся дарожных знакаў, і не маюць патрэбы ў надземнай сістэме перадачы электраэнергіі. Пры дапамозе тэхналогіі руху і кантролю над віртуальнымі рэйкамі транспарт атрымлівае сігналы ад цэнтральнага блока кіравання і распазнае дарожныя знакі праз свае сэнсары. Максімальная праектная скорасць электронных трамваяў складае 70 км у гадзіну.

Бязрэйкавыя трамваі могуць рухацца аўтаматычна, нават паварот або змена дарожнай паласы не патрабуюць умяшання вадзіцеля. Пры гэтым з мэтай гарантавання бяспекі ў трамваях усё яшчэ знаходзяцца вадзіцелі для падачы сігналаў. Аднак у будучыні пры дапамозе навігацыйнай сістэмы “Бэйдоу” стане магчымым поўнасцю аўтаматызаванае ваджэнне.