Развіваем творчы патэнцыял i пазнавальную актыўнасць вучняў

- 11:14Адукацыйная прастора

На базе сярэдняй школы № 1 Ляхавіч прайшлі раённыя педагагічныя чытанні для выхавальнікаў ГПД, прысвечаныя развіццю творчага патэнцыялу і пазнавальнай актыўнасці вучняў ва ўмовах групы прадоўжанага дня. Мерапрыемства, арганізаванае Ляхавіцкім раённым вучэбна-метадычным кабінетам, праводзілася з мэтай наладжвання прафесійных зносін паміж педагогамі і абмену эфектыўным вопытам работы.

Педагагічныя чытанні праходзілі ў форме канферэнцыі. Цікавымі напрацоўкамі падзяліліся 10 выхавальнікаў ГПД. Пры ацэньванні ўдзельнікаў педчытанняў журы ўлічвала выніковасць і практычную значнасць прэзентаванага вопыту, моўную і метадалагічную культуру дакладчыкаў.

Лепшымі прызнаны Вольга Уладзіміраўна Буйкевіч з сярэдняй школы № 1 Ляхавіч (“Развіццё творчых здольнасцей малодшых школьнікаў у групе прадоўжанага дня”), Святлана Іванаўна Азарчык з Тухавіцкай сярэдняй школы (“Самападрыхтоўка ў групе прадоўжанага дня як форма вучэбнай дзейнасці па фарміраванні творчага патэнцыялу і пазнавальнай актыўнасці вучняў”) і Людміла Іванаўна Юнік з Востраўскай сярэдняй школы (“Развіццё творчых здольнасцей дзяцей малодшага школьнага ўзросту шляхам далучэння да калектыўна-творчых спраў”).

Па выніках педагагічных чытанняў выдадзены тэматычны метадычны веснік.

Святлана МАЛЯР,
метадыст Ляхавіцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета.