Развіваюць STEM­-адукацыю

- 10:04Адукацыйная прастора

У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна адкрыўся STEM-­цэнтр.

Ён створаны на фі­зіка-матэматычным факультэце з мэтай папулярызацыі дакладных навук сярод моладзі, правядзення для школьнікаў і студэнтаў вучэбных курсаў па фізіцы, матэматыцы, праграмаванні і робататэхніцы, падрыхтоўкі да алімпіяд, укаранення ў педагагічную практыку інавацыйных тэхналогій STEM-адукацыі і прафарыентацыі патэнцыяльных абітурыентаў.

— Ва ўстановах адукацыі вобласці актыўна ствараюцца STEM-класы, якія адыгрываюць важную ролю ў павышэнні матывацыі дзяцей да вывучэння дакладных навук. STEM-цэнтр будзе акумуляваць дзейнасць
такіх класаў для падрыхтоўкі спецыялістаў новага пакалення, — адзначыў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама А.Ф.Жук.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.