Рэжым надзвычайнага становішча прадоўжаны

Дэпутаты Францыі (ніжняя палата парламента) выступілі з адабрэннем законапраекта аб прадаўжэнні надзвычайнага становішча ў краіне яшчэ на шэсць месяцаў, паведамляюць РІА “Навіны”.

Урад Мануэля Вальса прапанаваў прадаўжэнне абмежаванняў на тры месяцы, аднак дэпутаты прагаласавалі за павелічэнне гэтага тэрміну ў два разы. Слуханні доўжыліся больш як сем гадзін. За прадаўжэнне тэрміну надзвычайнага становішча выступілі 489 дэпутатаў, 26 парламентарыяў прагаласавалі супраць, яшчэ чацвёра ўстрымаліся.

Рэжым надзвычайнага становішча ў французскай сталіцы ўвялі пасля тэрактаў 13 лістапада. Тэрмін рэжыму надзвычайнага становішча завершыцца 26 ліпеня, аднак пасля тэракта ў Ніцы, падчас якога загінулі 84 чалавекі, улады вырашылі прадоўжыць уведзеныя абмежаванні.

У прыватнасці, цяпер сілавікі маюць права змясціць пад дамашні арышт любога грамадзяніна, які можа ўяўляць небяспеку: у першую чаргу тых, з кім ужо да гэтага працавалі спецслужбы.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *