Роля таты ў выхаванні

- 11:09Нам пішуць

У яслях-садзе № 3 Навагрудка ў лютым правялі бацькоўскі сход: вызначалі ролю таты ў выхаванні дзіцяці. Мерапрыемства адбылося ў рамках праекта “Укараненне мадэлі фарміравання асобы і сацыяльнай ідэнтычнасці дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа”.

Бацькі азнаёміліся з вынікамі праведзенага даследавання пра важнасць таты ў сучасным грамадстве. На сёння традыцыйныя ролі мужчыны мяняюцца. Так, раней тату лічылі ўвасабленнем улады, а цяпер ад мужчыны чакаюць клопату пра дзяцей.

Бацькоўскі сход выклікаў у дарослых цікавасць да сумеснага абмеркавання праблем, якія ўзнікаюць пры выхаванні дзяцей.

Алена САПЕГА,
загадчыца ясляў-сада № 3 Навагрудка.