Ролю сям’і як базавага сацыяльнага інстытута ў выхаванні і адукацыі дзяцей нельга недаацэньваць

- 11:32Інфармацыйная гадзіна

Толькі пры правядзенні дзяржаўнай палітыкі, нацэленай на ўмацаванне і падтрымку сям’і, магчыма дасягнуць мэты ўстойлівага развіцця. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў, выступаючы на 49-й сесіі Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

“Прадстаўнік Беларусі асабліва падкрэсліў ролю сям’і як базавага сацыяльнага інстытута ў выхаванні і адукацыі дзяцей і моладзі, клопаце аб пажылых людзях, людзях з абмежаванымі магчымасцямі”, — праінфармавалі ў прэс-службе.

Валянцін Рыбакоў на сесіі выступіў у агульнай дыскусіі па пытанні нацыянальнага вопыту ў сферы народанасельніцтва. Намеснік міністра акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў на недапушчальнасці абагульнення падыходаў па выкарыстанні дэмаграфічных даных з-за неаднародных дэмаграфічных працэсаў у розных краінах. Беларускі дыпламат падкрэсліў неабходнасць прымянення ў краінах са старэючым насельніцтвам іншых падыходаў і палітыкі, накіраваных на павелічэнне нараджальнасці.

Чарговая сесія Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці, у якой прыняла ўдзел дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам міністра замежных спраў, была прысвечана кантролю над ажыццяўленнем парадку дня ў галіне развіцця на перыяд пасля 2015 года і, у прыватнасці, нарошчванню базы дэмаграфічных даных.