Рост недаверу і непрыязнасці паміж асобнымі дзяржавамі выклікае трывогу

- 12:44Інфармацыйная гадзіна

Беларускі бок са шкадаваннем і трывогай адзначае самы высокі за апошнія гады ўзровень недаверу і рост непрыязнасці паміж асобнымі дзяржавамі, якія валодаюць пераважнай часткай усяго ваеннага патэнцыялу планеты. Аб гэтым заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН у іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч у час звароту да ўдзельнікаў канферэнцыі ААН па раззбраенні ў сувязі з 75-годдзем трагедыі ў Хатыні, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Юрый Амбразевіч у сваім выступленні падкрэсліў, што беларускі бок са шкадаваннем, глыбокай заклапочанасцю і трывогай адзначае самы высокі за апошнія гады ўзровень недаверу і рост непрыязнасці паміж асобнымі дзяржавамі, найважнейшымі ўдзельнікамі сістэмы міжнароднай бяспекі, якія валодаюць пераважнай часткай усяго ваеннага патэнцыялу планеты, узмацненне канфрантацыйнай рыторыкі, рост ваенных расходаў, эскалацыю канфліктаў.

Беларускі дыпламат нагадаў, што трагедыя Хатыні стала для некалькіх пакаленняў беларусаў і людзей, якія жывуць у постсавецкіх краінах, сімвалам жаху і пакут мірнага насельніцтва. Ён выказаў надзею, што гістарычная памяць не дазволіць перайсці рысу, за якой незваротныя наступствы для існуючай цывілізацыі.

Адзначаючы важную ролю канферэнцыі ААН па раззбраенні ў працэсе забеспячэння і захавання міру ў перыяд халоднай вайны, прадстаўнік Беларусі заклікаў міжнародную супольнасць максімальна задзейнічаць магчымасці канферэнцыі ў якасці пляцоўкі па зніжэнні напружанасці і ўмацаванні даверу.