Рух па правілах

- 10:51Нам пішуць

Штогадовы раённы злёт — конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху — па існуючай традыцыі прайшоў на базе сярэдняй школы № 7 Навагрудка.

За званне лепшай спаборнічалі 14 каманд устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада і раёна.

Мерапрыемства вельмі актуальнае як для аддзела адукацыі, спорту і турызму Навагрудскага райвыканкама, так і для аддзела ДАІ Навагрудскага РАУС, паколькі праводзіцца з мэтай прафілактыкі і папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Прадстаўляць Навагрудскі раён на абласным этапе злёту ЮІР будзе каманда сярэдняй школы № 7 Навагрудка: узнагароджана дыпломам I ступені. Дыплом II ступені атрымаў Вараб’евіці ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа, III месца заняла каманда сярэдняй школы № 3 Навагрудка.

Кацярына КОРТАСАВА,
метадыст Навагрудскага ВМК.