Са сваім ураджаем

- 12:28Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

На прышкольным участку Грабёнскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Чэрвеньскага раёна сёлета сабралі 2 тоны бульбы, якой хопіць, каб на працягу навучальнага года гатаваць дзецям смачныя абеды.   

“Наш прышкольны ўчастак актыўна выкарыстоўваецца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе, — расказвае дырэктар Грабёнскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Алеся Уладзіміраўна Гурновіч. — Гэта месца для правядзення заняткаў па біялогіі, факультатыву “зялёныя школы”, таксама цудоўная пляцоўка для назіранняў дашкольнікаў і арганізацыі вытворчай працы навучэнцаў і ўсіх работнікаў установы адукацыі па вырошчванні агародніны для школьнай сталовай.  

Кожная культура  патрабуе ўважлівага падыходу. І педага­гічны калектыў, і дзеці разумеюць, што без працы, стараннасці добры ўраджай ніколі не вырасціш. Менавіта дзякуючы намаганням усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу на нашым участку заўсёды чыста і акуратна”.

Штогод вясной тут высаджваюць (а восенню збіраюць) бульбу, капусту, буракі, моркву, цыбулю, агуркі — гэтая агародніна найбольш запатрабаваная на кухні, і яе выкарыстанне дазваляе зніжаць кошт школьнага харчавання. 

 

Чытайце матэрыял Наталлі Сахно ў нумары ад 21 кастрычніка 2022 года.