Са святам, хлопчыкі

23 лютага ў дзіцячым садзе — нагода для выхавання ў дзяцей пачуцця патрыятызму, гонару да абаронцаў Айчыны.

У нашым дзіцячым садзе прайшло музычна-спартыўнае свята, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны. Маленькія даведаліся, што такое армія, чаму 23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны. Падчас мерапрыемства выхаванцы спявалі, танцавалі, чыталі вершы. Цікава і весела прайшлі эстафеты “З купіны на купіну”, “Прапаўзі па цясніне”. Займальным быў конкурс “Збяры ўсё для паходу”. Дзеці паказалі спрыт, сілу і кемлівасць.

Ірына ЯСКЕВІЧ,
выхавальніца дашкольнай адукацыі
Ялуцавіцкага ВПК дзіцячы сад — пачатковая школа Зэльвенскага раёна.