Са знакам плюс

- 16:50Людзі адукацыі, Суразмоўца, Суразмоўца

Эльвіра Адамаўна Салавянчык — прыклад педагога, для якога яго прадмет самы важны і любімы, бо з той самай пары, калi яна ўпершыню ўзяла ў руку аловак, ён для яе — усё жыццё.

Сёння яна выкладае выяўленчае мастацтва ў сталiчнай гiмназiі № 10 і шчыра ўпэўнена, што яе ўрокi — не столькi заняткi, колькi пошук аднадумцаў, бо мастак — чалавек тонка арганізаваны, улюбёны ў сваю справу, заўсёды крыху па-над будзённасцю і мітуснёй.

— Я малюю з дзяцінства, колькі сябе памятаю. Напэўна, быў момант, калі лёс мог пайсці па іншай сцяжынцы. Тады бацькі выбіралі, чым мне заняцца і ў які гурток адправіць. Бо ў мяне, акрамя здольнасцей да малявання, быў абсалютны музычны слых. Але мая старэйшая сястра ўжо iграла на піяніна, і бацькі падумалі, што аднаго музыканта ў сям’і дастаткова, а я буду рэалізоўваць свой патэнцыял у іншай сферы. Напярэдадні 5 класа я здала экзамены ў 75-ю спецыя­лізаваную архітэктурна-мастацкую школу Мінска (сёння гімназія № 75 Мінска імя П.В.Масленнікава) і была неверагодна шчаслівая, калі мяне прынялі. Нават неабходнасць кожную раніцу праз увесь горад дабірацца на заняткі з вялізнай папкай малюнкаў падпахай я не лічыла ахвярай, — прыгадвае Эльвіра Адамаўна.

Потым было паступленне ў мастацкае вучылішча імя А.К.Глебава: пачаліся складаныя і напружаныя гады, бо нагрузка была неверагодная.

 

Чытайце матэрыял Віталіны Несцяровіч у нумары ад 4 лістапада 2022 года.