Сабралі “Кошык дабрыні”

Першы дзень акцыі “Нашы дзеці” ў Любчанскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці быў адзначаны цікавымі мерапрыемствамі.

Для малазабяспечаных сем’яў арганізаваны збор прадуктаў харчавання пад назвай “Кошык дабрыні”. Кожны неабыякавы работнік установы, наведвальнік, бацькі выхаванцаў маглі далучыцца да акцыі, папоўніўшы кошык прадуктамі.

Увечары першыя адрасаты атрымалі харчовы набор і віншаванні з надыходзячым Новым годам ад Снягуркі і Дзеда Мароза.

У рамках акцыі выхаванцы старэйшага ўзросту самі вылепілі з цеста ёлачную цацку, каб затым разам з малышамі ўпрыгожыць ёлку ў ясельнай групе і падарыць ім навагодні настрой.

Марына РАДЗЬКО,
загадчык Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна.