Садзейнічаць росквіту Радзімы

- 14:31Нам пішуць

Пройдзе час, і сёняшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо цяпер звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму, асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, з усведамленнем адказнасці за лёс Радзімы.

Пачуццё патрыятызму шматграннае і змястоўнае: гэта любоў да сваіх бацькоў і блізкіх і гонар за ўвесь беларускі народ, яскравыя ўспаміны пра месца, дзе нарадзіўся, і павага да сваёй Радзімы, жаданне берагчы яе, садзейнічаць росквіту.

Павага да Радзімы фарміруецца паступова ў працэсе назапашвання ведаў аб грамадскім жыцці, працы людзей на карысць краіны, прыродзе. Выхаванне падрастаючага пакалення не можа ажыццяўляцца па-за традыцыйнай і нацыянальнай культурай. Этнічная гісторыя, гістарычная спадчына і культура продкаў выступаюць базавымі каштоўнасцямі для развіцця асобы дзіцяці. Азнаямленне з традыцыямі і звычаямі народа і далучэнне да іх — значная частка работы калектыву дзіцячага садка № 6 г. Нароўлі. На спецыяльных занятках дзеці знаёмяцца з асаблівасцямі жыцця беларускага народа ў мінулым: адзеннем, прыладамі працы, нацынальнымі стравамі, традыцыйнымі рамёсламі.

Валянцiна ПАЎЛЮЧЭНКА,
намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi ясляў-cада № 6 Нароўлi.