Сакрэтамі падрыхтоўкі алімпіяднікаў па працоўным навучанні дзеліцца Марына Ганіна з Ветрынскай школы

Тэхналагічная адукацыя і творчы падыход да справы дазволілі настаўніцы працоўнага навучання стаць паспяховай у прафесіі. Яна суаўтар вучэбнага дапаможніка па працоўным навучанні для 6-га класа, падрыхтавала дзясяткі пераможцаў алімпіяд і творчых конкурсаў.