Салавейкі

- 16:43Нам пішуць

220 гадоў прайшло з дня нараджэння Адама Міцкевіча — знакамітага паэта, малая радзіма якога — першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага — Навагрудак.

Менавіта гэтай важнай падзеі быў прысвечаны адкрыты раённы вакальны фестываль “Салавейка”, які прайшоў 27 красавіка 2018 года ў Навагрудскай дзіцячай школе мастацтваў.

З мэтай ушанавання памяці знакамітага земляка выхаванцы старшай групы ясляў-сада № 6 Навагрудка Бажэна Амельяновіч і Максім Хартановіч узялі ўдзел у намінацыі “Ансамблі” і былі ўзнагароджаны граматай за яркае і эмацыянальнае выступленне.

Ірына МАШЧОНСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 6 Навагрудка.