Самае галоўнае — сям’я

- 10:40Нам пішуць

У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі маральнага развіцця навучэнцаў у сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа з улікам рэгіянальнага сацыякультурнага кластара” ў нашай школе прайшоў конкурс прэзентацый “Праваслаўныя традыцыі маёй сям’і”.

Сямейныя традыцыі — адзін з найважнейшых складнікаў выхавання, злучальная нітка ад пакалення да пакалення. Навучэнцы 5—11 класаў пазнаёмілі з вобразам традыцыйнай праваслаўнай сям’і, распавялі пра галоўныя законы сям’і і пра тое, што робіць яе шчаслівай. Сямейныя традыцыі ў іх разуменні — гэта шанаванне старэйшых, клопат пра малодшых, любоў да бліжняга, дапамога і падтрымка адзін аднаго, далучэнне да працы.

Таццяна ІГНАТАВЕЦ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Субацкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна.