Сертыфікаты за ўдзел у флэш-мобе

- 12:40Навіны рэгіёнаў

У Гомельскай абласной асацыяцыі школьнага спорту ўручылі дыпломы ўдзельнікам флэш-мобаў на спартыўную тэму. Яны былі праведзены ў красавіку — маі ў межах акцыі “За спартыўную Беларусь!”.

Пераможцаў вызначалі па выніках галасавання. Лепшай у гэтым спаборніцтве прызнана гомельская сярэдняя школа № 69. Ім дастаўся сертыфікат на спартыўны інвентар на 300 рублёў. Другое месца і сертыфікат на 200 рублёў — у Галавінскай сярэдняй школы Гомельскага раёна. На трэцяй прыступцы (сертыфікат на 100 рублёў) — Ціхініцкая сярэдняя школа імя А.А.Осіпава Рагачоўскага раёна. Паўфіналістам — гомельскай сярэдняй школе № 67 і мазырскай сярэдняй школе № 16 — уручаны сертыфікаты на 50 рублёў. Прыз сімпатый гледачоў дастаўся Чонкаўскай базавай школе Гомельскага раёна.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.