Шчасце быць педагогам

Педагог — гэта не прафесія, гэта стыль жыцця. Гэта пацвярджаецца тым настроем, які быў створаны арганізатарамі і ўдзельнікамі свята маладых педагогаў “Прызванне — педагог”, якое прайшло 6 кастрычніка 2016 года ў сярэдняй школе № 33 Магілёва. Дванаццаць маладых таленавітых педагогаў праявілі сябе не толькi як настаўнікі і выхавальнікі, але і як цікавыя і крэатыўныя людзі — артысты, мастакі, спевакі, танцоры.

Нашу школу прадстаўляла маладая настаўніца беларускай мовы і літаратуры Т.В.Грышанава. Сваім выступленнем Таццяна Вітальеўна натхніла на вывучэнне беларускай мовы гледачоў, членаў журы і ўдзельнікаў. Маладая настаўніца прадэманстравала валоданне сучаснымі педагагічнымі тэхналогіямі, уменне зацікавіць, прыцягнула ўвагу да неабходнасці вывучаць традыцыі і культурную спадчыну беларускага народа.

Наталля СЮРКІНА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 4 Магілёва;
Святлана ЛАУТА,
настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 4 Магілёва.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *