Шэраг інтэграцыйных мерапрыемстваў пройдзе напярэдадні форуму рэгіёнаў

Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва пройдзе напярэдадні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Праграма тыдня ўключае шэраг маладзёжных мерапрыемстваў. Так, 21 верасня ў Магілёве сабраліся маладыя людзі Бранскай і Магілёўскай абласцей, а крыху пазней абласны цэнтр прыме VI Форум Беларусі і Расіі “Моладзь — за Саюзную дзяржаву”. Ён запланаваны на 9—10 кастрычніка.

У Магілёве 28 верасня адбудзецца сумеснае пасяджэнне саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей, дзе будзе абмяркоўвацца роля жаночых грамадскіх арганізацый у рэалізацыі сацыяльных праграм. Удзельніцы абмяняюцца вопытам узаемадзеяння з выканаўчай уладай у вырашэнні праблем сям’і і дзяцей, а таксама абмяркуюць магчымасці, дасягненні і праблемы жаночага прадпрымальніцтва. Плануецца, што паміж Магілёвам і Тулай будзе падпісаны пратакол аб яго развіцці. Жаночыя арганізацыі намецяць планы па развіцці супрацоўніцтва.

Акрамя таго, на тыдні інтэграцыі пройдзе спартакіяда навучэнцаў Саюзнай дзяржавы “Алімп”. У праграме — спаборніцтвы па хакеі, валейболе і шахматах.

V Форум рэгіёнаў пройдзе ў Магілёве 10—12 кастрычніка.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *