Штомесячны арганізацыйна-практычны дадатак для адміністрацыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Школа кіравання” выйшаў 14 лютага.
Сёння ў дадатку — важныя каментарыі і прапановы:
- Актуальныя пытанні развіцця агульнай сярэдняй адукацыі каменціруе намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі — начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі галіновага міністэрства Ірына Каржова;
- Новыя падыходы ў вырашэнні праблемы нядобранадзейных сем’яў акрэслівае намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена Сімакова;
- Алена Адамовіч, дырэктар гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага Гродна, дзеліцца алгарытмам правядзення педагагічнай нарады.