Школьныя бізнес-кампаніі

- 11:34Адукацыйная прастора, Адукацыйныя праекты

У Гомельскай вобласці нямала гімназій і школ, якія могуць пахвастацца паспяховымі бізнес-­праектамі, рэалізацыяй якіх займаюцца вучні пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў. У некаторых раёнах існуе і актыўна развіваецца нават па некалькі бізнес-­кампаній, а спіс кірункаў прадпрымальніцкай дзейнасці даволі шырокі — ад аўтарскіх упрыгажэнняў з бісеру да асабістага брэнда паліграфічнай прадукцыі. З некаторымі бізнес­-ампаніямі рэгіёна азнаёмілася журналіст “Настаўніцкай газеты”.

Сувеніры і сумкі­-шоперы

У сярэдняй школе № 1 Ельска стварылі бізнес-­кампанію “Майстар­вумэн”. 

Па назве зразумела, што выпускам прадукцыі тут займаюцца дзяўчаты. 

— Мы прапануем святочныя сувеніры, упрыгажэнні, арганайзеры з тканіны, сумкі-шоперы і многае іншае, — расказвае куратар праекта настаўніца працоўнага навучання Алена Лізун. — Унікальнасць вырабаў у тым, што гэта ручная работа, у якую ўкла­дзены натхненне і творчая фантазія нашых вучаніц. Юныя майстрыхі выкарыстоўваюць розныя тэхнікі: вышыўку, аплікацыю, пляценне і вязанне. 

Удзельніцы бізнес-кампаніі шыюць і іншыя рэчы, напрыклад, рукзакі-мяшкі для спартыўнага абутку. Пры гэтым не забыва­юць пра бяспеку: усе вырабы маюць палоскі са святлоадбівальнага матэрыялу. 

***

Араматычныя сашэ і “Гарбата пана Фашча”

Больш за 10 гадоў у Грабаўскай сярэдняй школе Гомельскага раёна дзейнічае музей водараў, які стаў першым музеем такога кірунку ў вобласці. 

Настаўніца біялогіі Алена Баравікова сабрала вакол сябе зацікаўленых вучняў, якія з энтузіязмам вывучалі флору роднага краю. На прышкольным участку яны вырошчвалі, а ў лесе збіралі і высушвалі розныя зёлкі, каб потым адкрыць для сябе іх карысныя ўласцівасці. 

— Гэтая сыравіна знахо­дзілася ў герметычных слоіках, што дазваляла захоўваць яе адмысловы водар, — дзеліцца Алена Баравікова. — Калі былі назапашаны пэўныя звесткі пра выкарыстанне тых альбо іншых раслін у кулінарыі, ароматэрапіі, узнік­ла ідэя зрабіць спецыяльныя араматычныя сашэ. 

Настаўнікі разам з вучнямі шылі невялікія мяшэчкі, куды засыпалі сухую сыравіну. Іх можна было павесіць у памяшканні або ў шафе. Больш за тое, школьнікі так падбіралі склад траў, каб тыя мелі пэўны лячэбны эфект: сумесь для заспакаення, добрага сну і г.д. 

***

Багатая “Палітра”

У Ельскай раённай гімназіі з 2015/2016 навучальнага года выпускаюць паліграфічную прадукцыю. 

Каб зразумець, што патрэбнадля адкрыцця сваёй справы, педагогі і вучні прааналізавалі вопыт рэалізацыі школьных бізнес-праектаў у іншых навучальных установах, — расказвае дырэктар раённай гімназіі Любоў Казак. — Было шмат прапаноў, выпускам якой прадукцыі заняцца, каб яна была запатрабавана на рынку. Спыніліся на аказанні паліграфічных паслуг. Вялікую падтрымку ў станаўленні бізнес-кампаніі аказала загадчыца аддзела адукацыі Ельскага райвыканкама Вольга Сіўчук.

Пачыналі са святочных паштовак, паштовак-канвертаў і візітак, а зараз школьнікі-бізнесмены прапаноўваюць даволі значны пералік прадукцыі. 

 

Падрабязна пра школьныя праекты чытайце ў матэрыяле Ірыны Грамыка ў нумары ад 2 снежня 2022 года.