Школьныя будні маладога спецыяліста сталічнай школы № 54 імя Я.У. Клумава — суцэльнае свята

Кірыл Громаў працуе ў школе трэці год і з упэўненасцю гаворыць, што ўжо не ўяўляе сябе без педагогікі. Зрэшты, у маладога настаўніка атрымліваецца самарэалізоўвацца і ў іншых напрамках.