Шлях да футбола

- 11:08Выхаванне, Выхаваўчая работа

Зрабіць так, каб вучні займаліся футболам на самым высокім узроўні, — такую мэту паставіў перад сабой настаўнік фізічнай культуры і здароўя сярэдняй школы № 4 Івацэвіч Анатоль Сямёнавіч Рыжко. І паспяхова дасягае яе.

– Пачынаем працаваць са школьнікамі з пачатковай школы. Летась я набіраў першыя класы — 37% дзяцей запісаліся ў футбольную секцыю. Гэта высокі паказчык. У гэтым годзе колькасць першакласнікаў, якія жадаюць займацца футболам, яшчэ большая, таму што мы больш актыўна  ўзаема­дзейнічаем з бацькамі. Расказваем ім аб усіх магчымасцях, якія прадастаўля­юць дадатковыя спартыўныя заняткі і секцыі. Як паказвае практыка, калі дзіця да 5 класа не захапілася фізічнай культурай і спортам, у далейшым зацікавіць яго бу­дзе складаней. Хаця бываюць і выключэнні з правіл. Напрыклад, прыйшоў да мяне на футбол васьмікласнік, які раней спортам амаль не займаўся. Для футбола гэта позні ўзрост, але хлопец так захапіўся, што ў хуткім часе пачаў гуляць за раённую футбольную каманду. Потым паступіў у Мінскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры на спецыялізацыю “Футбол”. Галоўнае — па-сапраўднаму палюбіць сваю справу, — адзначае Анатоль Сямёнавіч. 

У мэтах папулярызацыі футбола ў сярэдняй школе № 4 Івацэвіч праводзіцца шэраг спаборніцтваў.

 

Чытайце матэрыял Настассі Чарканавай у нумары ад 6 снежня 2022 года.