Шлях да поспеху

Юныя танцоры з Барысава не толькі знайшлі “шлях да поспеху”, але і паспяхова гэты шлях прайші — навучэнцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна трыумфальна выступілі на І Міжнародным конкурсе мастацтваў пад такой назвай.

Узорны ансамбль “Усмешка”.

На творчае спаборніцтва ў Смаленск адправіліся ўзорныя ансамблі танцаў: “Дзяцінства” пад кіраўніцтвам Сусанны Барысаўны Кальцовай і “Усмешка”, кіраўніком якога з’яўляецца Вольга Яўгенаўна Шадрына. Конкурс праводзіўся ўпершыню, удзе­л у ім бралі танцавальныя калектывы з розных куткоў Расіі. Канкурсантаў было шмат, аднак нашы маленькія таленавітыя землякі змаглі не згубіцца сярод іх. Кожны нумар беларускіх танцораў быў адзначаны рознымі ўзнагародамі.

Ансамбль “Дзяцінства” атрымаў дыпломы лаўрэатаў І ступені ў намінацыях “Дзіцячы танец” і “Народна-сцэнічны танец”. Ансамбль “Усмешка” быў адзна­чаны дыпломамі лаўрэата І ступені ў намінацыі “Народна-стылізаваны танец” і лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі “Эстрадны танец”.

Акрамя таго, галоўную ўзнагароду І Міжнароднага конкурсу мастацтваў “Шлях да поспеху” —  гран-пры — заваяваў узорны ансамбль танца “Дзяцін­ства”.

Дар’я РЭВА.
Фота з уласнага архіва ўдзельнікаў конкурсу.