Шлях да спадчыны, або Знаёмства з беларускай этнаграфіяй

- 11:38Нам пішуць

У Макранскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Магілёўскай вобласці вялікая ўвага ўдзяляецца летняй занятасці дзяцей. Працуюць гульнявая і спартыўная пляцоўкі, аб’яднанні па інтарэсах. Сярод іх — аб’яднанне “Юныя этнографы”.

На занятках гуртка вучні знаёмяцца з асновамі этнаграфіі. Жыццё беларусаў паказана ў цеснай сувязі з існаваннем іншых народаў, у першую чаргу pycкiх, палякаў, літоўцаў, yкpaiнцaў. Разглядаем паняцці народнай культуры, этнагенезу беларусаў, расавую i этналінгвістычную класіфікацыю народаў і г.д. У рабоце гуртка выкарыстоўваем даведнікі, энцыклапедыі, кнігі па гісторыі, традыцыях беларусаў, экспанаты этнаграфічнага кутка, а таксама школьнага гісторыка-краязнаўчага музея. Заняткі вядуцца на беларускай мове.

Дзяцей цікавяць традыцыі, побыт беларускага народа, духоўная спадчына, таму падчас канікул для іх правялі краязнаўчыя віктарыны “Ты ведаеш свой край”, “Падарожжа па Беларусі”, “Мы ведаем Беларусь”, разам стварылі вусны часопіс “Нам засталася спадчына”.

У самабытнасці беларускага народа — крыніца нашага існавання. Гэта і жадаю данесці да дзяцей.

Алена ЦЫВІЛЬКА,
педагог дадатковай адукацыі,настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Макранскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Быхаўскага раёна.