Шлях у прафесію пачынаецца ў школе

У сакавіку–красавіку 2017 года ў Хадосаўскай базавай школе Камянецкага раёна прайшлі мерапрымствы ў рамках месячніка прафесійнай арыентацыі пад дэвізам “Выбірай будучыню сёння”.

На працягу месяца ў бібліятэцы працавала выстава “Усе работы добрыя, выбірай на густ”, арганізаваная бібліятэкарам школы Л. Макаравай Класныя кіраўнікі пачатковых класаў Н. Язубец. і Т. Егунова падрыхтавалі гульню-віктарыну “Знаўцы прафесій: падарожжа па прафесіях ад А да Я”, а класныя кіраўнікі 5–9 класаў правялі для вучняў тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны: “Самыя незвычайныя прафесіі свету”, “Свет маіх захапленняў”, “Свет прафесій”, “Пазнай самога сябе”, “Прафесіі нашых бацькоў”. Настаўнікі мовы і літаратуры арганізавалі конкурс сачыненняў “Прафесія для годнага заўтра”. У шосты школьны дзень, 18 сакавіка, прайшлі розныя мерапрыемствы тэматычнай прафесійнай суботы: адкрыты дыялог “Прафесія маёй мары”, групавыя занятакі “Абарані прафесію”, кансультацыя для бацькоў па пытаннях выбару прафесіі.

У перыяд веснавых канікул у рамках акцыі “Карысныя канікулы” былі арганізаваны экскурсіі: вучні 1–2 класаў пабывалі на ферме ААТ “Хадосы”, вучні 3-4 класаў наведалі Хадосаўскую сельскую бібліятэку, вучні 5 класа — Хадосаўскі ФАП, дзе ім расказалі аб прафесіі медыцынскага работніка. Шасцікласнікі пабывалі ў аддзяленні Беларусбанка аграгарадка Хадосы, сямікласнікі — на РУП “Белпошта” Камянца, вучні 8 класа — у Хадасоўскім дзіцячым яслях-садзе, дзе змаглі пазнаёміцца з прафесіямі выхавальніка і памочніка выхавальніка. Дзевяцікласнікі мелі магчымасць прысутнічаць на мерапрыемстве, праведзеным “Віцебскай акадэміяй ветэрынарнай медыцыны” па прафесійнай арыентацыі школьнікаў, у Камянецкім ГДК і наведаць Высокаўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійна-тэхнічны каледж.

Педагог-псіхолаг Ю.Гендзель сярод вучняў 4-5 класаў правяла сацыялагічны апрос “Самыя непрывабныя прафесіі”, для вучняў 6–7 класаў была падрыхтавана акцыя “Воблака патрэбных прафесій”, а для вучняў 8–9 класаў — экскурсія ў Дэпартамент аховы МУС РБ Камянецкі аддзела.

Мерапрыемствы, падрыхтаваныя і арганізаваныя для вучняў, былі накіраваны перш за ўсё на павышэнне матывацыі моладзі да працы, на выхаванне цікавасці да запатрабаваных у наш час прафесій.

Святлана НІГІРЫШ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.