Шляхі развіцця будаўнічай навукі разгледжаны ва ўрадзе

Члены міжведамаснай рабочай групы па падрыхтоўцы стратэгіі развіцця будгаліны Беларусі на 2018—2030 гады на пасяджэнні абмеркавалі перспектывы і шляхі развіцця будаўнічай навукі, паведамілі ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.

З мэтай комплекснага пераўтварэння прапаноўвалася вызначыць базавую навуковую арганізацыю, якая будзе аналізаваць перспектыўнасць навуковых напрацовак, пры гэтым акумулюючы сілы ўсіх іншых навуковых арганізацый у будаўнічай сферы.

У час пасяджэння абмяркоўваліся таксама пытанні ўдасканалення нарматыўна-тэхнічнай базы, пытанні падрыхтоўкі кадраў для будаўнічага комплексу. Віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін адзначыў: “Задача распрацоўкі праекта стратэгіі — гэта ўстаноўка дакладных, адназначных напрамкаў развіцця галіны для павышэння яе эфектыўнасці”. “Таму ад кожнай падгрупы чакаю сур’ёзнага падыходу і дэталёвага аналізу”, — сказаў ён.

У снежні 2017 года ўрад прыняў рашэнне аб фарміраванні міжведамаснай рабочай групы для распрацоўкі стратэгіі развіцця будаўнічай галіны Беларусі на 2018—2030 гады. Праект распрацоўваецца сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі на аснове дэталёвага аналізу сусветнага вопыту развіцця будаўніцтва і праграмных дакументаў.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *