Што за опера такая ў Вялікім нас чакае? У тэатры распачаты цікавы праект для дзяцей «Казкі Пушкіна»

Чарговая прэм’ера ў Вялікім тэатры Беларусі, «Казка пра цара Салтана», не проста класічная опера. Стваральнікі вызначылі жанр як дзіцячая опера для сямейнага прагляду. І дададзім: для прагляду ўсім класам, школьнага культпаходу таксама вельмі падыдзе.