Шукаем таленты!

- 17:00Выхаванне, Выхаваўчая работа

З гэтым пасылам Гімназія­-каледж мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка рэалізуе праект “Мы — для дзяцей!”. Кожны дзень восеньскіх канікул тут збіраюцца сотні навучэнцаў, іх педагогаў і бацькоў з усёй краіны.

Мэта нашага праекта — даць магчы­масць дзецям развіваць свае таленты, дзе б яны ні пражывалі — нават у глыбінцы, дзе няма магчымасці займацца ў музычнай школе ці ў цэнтры дадатковай адукацыі. Менавіта такім дзецям, а таксама іх бацькам і педагогам  мы расказваем пра перспектывы далейшага развіцця ў нашым каледжы, паказваем таленты нашых навучэнцаў, дэманструем выставы іх творчых работ, знаёмім з нашымі зоркамі — і навучэнцамі, і выпускнікамі, і выкладчыкамі”, — расказвае дырэктар установы Міхаіл Пазднікаў.

Гэты праект у каледжы рэалізуецца з 2015 года. Калі раней яго выкладчыкі ездзілі па краіне, сустракаліся з педагогамі, навучэнцамі, праводзілі для іх майстар-класы і расказвалі пра каледж, то сёлета яны змянілі фармат — запрасілі гасцей да сябе ў каледж. Нездарма ж ка­жуць: “Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць”.

 

Чытайце ў нумары ад 4 лістапада 2022 года.