Сіла маладосці

- 11:37Дырэктарскі клуб, Суразмоўца, Суразмоўца

На рашэнне стаць педагогам яго натхнілі дзённікі прадзеда, народнага настаўніка, які ў далёкім 1917 годзе вучыў дзяцей грамаце. Каб быць падобным да яго, Андрэй Баравікоў атрымаў дыплом выкладчыка гісторыі. Сёння Андрэй Аляксандравіч — дырэктар каладзішчанскай сярэдняй школы № 2, адзін з самых маладых кіраўнікоў школ у Мінскім раёне. 

 

— Андрэй Аляксандравіч, вы педагог у трэцім пакаленні. Няўжо сувязь пакаленняў бывае такой моцнай і можа дапамагчы знайсці адказ на пытанне, кім стаць? 

— Безумоўна, можа. Пра тое, што стану настаўнікам, я вырашыў, калі чытаў дзённікі свайго прадзеда, народнага настаўніка. Рукапіс прадзеда, Дзмітрыя Ялугі, нагадваў падручнік гісторыі, у якім усё было распісана да дробязей. Помню, калі мне было 5 гадоў, дзённікі мне чытаў бацька. Потым я падрос і сам зацікавіўся імі. Прадзед у іх расказваў пра тое, як вучыў дзяцей і дарослых грамаце. 

У 1939 годзе дом прадзеда (знаходзіўся ў Клецкім раёне) згарэў, цэлым застаўся толькі рукапіс. Сёння ён — сапраўдная каштоўнасць. Менавіта дзякуючы яму, па сутнасці, гістарычнаму дакументу, я палюбіў гісторыю. І з выбарам прафесіі вызначыўся вельмі хутка. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка мяне размеркавалі ў гімназію № 14 Мінска, з якой пачаўся мой шлях у прафесію. Пасля адпрацоўкі мяне назначылі намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў яслі-сад — базавую школу ў вёску Каралёў Стан, затым — на такую ж пасаду ў бараўлянскую сярэднюю школу № 3.  

Кіраваць калектывам вучыўся ў школе ў вёсцы Каралёў Стан. Гэта мой першы вопыт як маладога кіраўніка. Калектыў навучальнай установы быў сфарміраваны даўно. Яны мяне навучылі ў першую чаргу цярпенню, мудрасці, стрымліваць сябе і аналіза­ваць кожную сітуацыю. Што хаваць, у мяне пераважаў юнацкі максімалізм. 

 

Мне як маладому кіраўніку ў першую чаргу не хапае вопыту. З многім сутыкаюся ўпершыню, таму прафесійная парада была б дарэчы ў той ці іншай сітуацыі.
Не буду хаваць, я амбіцыйны кіраўнік, мне хочацца ўсяго і адразу.

 

Чытайце матэрыял Наталлі Сахно ў нумары ад 14 кастрычніка 2022 года.