Сіла — у любові да дзяцей і прафесіі

- 10:27Школа управления

У нумары ад 16 верасня 2022 года.

Пачынаць працаваць на новым месцы заўсёды складана, у тым ліку і на пасадзе дырэктара. Якімі якасцямі павінен валодаць малады кіраўнік установы адукацыі, каб стаць паспяховым у сваёй дзейнасці? На што маладому калегу парэкамендуе звярнуць увагу вопытны дырэктар школы? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае дырэктар сярэдняй школы № 73 Мінска Ірына Яўгенаўна РОДЗІК.

Ірына Яўгенеўна – настаўніца рускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Удастоена медаля Францыска Скарыны за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Падрыхтавала пераможцу алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і літаратуры “Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная еднасць”, пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды, гарадской інтэрнэт-алімпіяды па вучэбных прадметах “Руская мова” і “Руская літаратура”. Узнагароджана нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі”.