Сімвал памяці і смутку

З мэтай грамадзянскага і патрыятычнага выхавання навучэнцаў у Пархімаўскім яслях-садзе — базавай школе са снежня па сакавік праходзілі класныя і інфармацыйныя гадзіны “12 крокаў па Хатыні”, “Званы Хатыні”, “Трагедыя Хатыні”, “Хатынь: сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа”, кіналекторый “Каты Хатыні”, віртуальная экскурсія “Агнём апаленае дзяцінства”, урокі мужнасці “Хатынь: боль і гнеў”, прымеркаваныя да 75-годдзя хатынскай трагедыі.

Падчас мерапрыемстваў навучэнцы ўспомнілі пра трагедыю, якая адбылося 22 сакавіка 1943 года, а таксама паразважалі пра важнасць захавання памяці для маладога пакалення. 22 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў мітынг-рэквіем “Не змоўкне ў памяці нашай вашых сэрцаў перазвон”. Хлопцы распавялі пра хатынскую трагедыю, здзейснілі віртуальную экскурсію ў мемарыяльны комплекс “Хатынь”, пазнаёміліся з гісторыяй спаленых вёсак. Памяць пра загінулых ушанавалі хвілінай маўчання.

Наталля ТАРГОНСКАЯ,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Пархімаўскага ясляў-сада — базавай школы Бераставіцкага раёна.