Сінод БПЦ выказаў надзею на ўмацаванне добрых адносін з Прэзідэнтам Беларусі на карысць народа

- 11:26Інфармацыйная гадзіна

Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы выказаў удзячнасць Прэзідэнту Беларусі за падтрымку традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей. Аб гэтым гаворыцца ў журналах пасяджэння сінода БПЦ, якія апублікаваны на афіцыйным сайце Беларускага экзархата.

“Выказаць глыбокую ўдзячнасць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за падтрымку традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей, прызнанне іх значнасці ў беларускай нацыянальнай культуры і важнасці для жыцця сучаснага чалавека”, — адзначана ў журналах.
Як тлумачыцца ў паведамленні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб падзеях царкоўна-грамадскага жыцця з удзелам Прэзідэнта Беларусі, у прыватнасці, 9 студзеня 2015 года кіраўнік дзяржавы ўдзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння прэмій “За духоўнае адраджэнне”. Мітрапаліт звярнуў увагу на тое, што Прэзідэнт Беларусі ў тым ліку адзначыў у сваёй прамове: “Падтрымка хрысціянскіх каштоўнасцей, маральных, эстэтычных традыцый з’яўляецца адным з галоўных фактараў у развіцці беларускай нацыі”.
“Беларускі лідар адзначыў асаблівую ролю духоўных каштоўнасцей ва ўмацаванні народнага адзінства”, — зрабіў акцэнт мітрапаліт Павел.
Акрамя таго, сінод вырашыў выказаць надзею на ўмацаванне добрых адносін паміж Прэзідэнтам Беларусі і БПЦ на карысць народа.