Сірыйскія дзеці прыбылі да нас на аздараўленне

- 10:55Інфармацыйная гадзіна

У Мінск на адпачынак і аздараўленне прыбылі 144 дзіцяці з Сірыі, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.

Група дзяцей з Сірыі з 15 па 29 студзеня будзе адпачываць і папраўляць здароўе ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” ў адпаведнасці з дамоўленасцю, дасягнутай у канцы жніўня 2017 года ў час сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з міністрам сацыяльных пытанняў і працы Сірыі.

У праграму адпачынку сірыйскіх дзяцей уключаны аздараўленчыя, спартыўныя, культурныя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы. Прадугледжаны азнаямленне з выдатнымі мясцінамі Нарачанскага краю, наведванне Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, дэльфінарыя, Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, замкавага комплексу “Мір”. У час наведвання агратурыстычнага комплексу “Наносы-Наваселле”, а таксама экскурсіі “Культурная спадчына Беларусі” госці з Сірыі азнаёмяцца з культурай, традыцыямі, побытам, гульнямі і звычаямі беларускага народа.