Служым Айчыне

- 9:55Выхаванне, Выхаваўчая работа

Гасцямі ваенна­-патрыятычнай акцыі “Служым Айчыне”, якая прайшла ў гарадскім рэсурсным цэнтры (ГРЦ) па ваенна-­патрыятычным выхаванні сярэдняй школы № 93 Мінска, сталі каля 300 вучняў 8—11 класаў з 12 устаноў адукацыі.

– Мы запрасілі курсантаў і спецыя­лістаў факультэта ўнутраных войск Ваеннай акадэміі Рэспуб­лікі Беларусь, а таксама Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, — расказаў кіраўнік гарадскога рэсурснага цэнтра Віталь Гарые­віч Міцкевіч. — Старшакласнікі змаглі азнаё­міцца з сучаснымі ўзорамі ваеннай тэхнікі і зброі, у тым ліку з беспілотнымі лятальнымі апаратамі. Ад кіраўніцтва профільных ваенных устаноў вышэйшай адукацыі юнакі і дзяўчаты даведаліся аб падрабязнасцях паступлення ва УВА і асаблівасцях навучання на розных факультэтах. Таксама для ўдзельнікаў мерапрыемства быў падрыхтаваны канцэрт з вакальнымі кампазіцыямі патрыятычнай тэматыкі і відовішчныя выступленні з элементамі рукапашнага бою і акрабатыкі.

Падчас ваенна-патрыятычнай акцыі быў падпісаны перспектыўны план сумесных мерапрыемстваў у рамках узаема­дзеяння ўстановы адукацыі з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй авіяцыі. Падобнае супрацоўніцтва школы, дзе ўжо не першы год працуюць 5 (!) ваенна-патрыятычных класаў (у іх набіраюць тых, чый бал па фізіцы і матэматыцы не ніжэйшы за 7, як і сярэдні бал па іншых прадметах. — Заўвага аўтара.), ужо наладжана з юрыдычным факультэтам БДУ, Ваеннай акадэміяй.

 

Чытайце матэрыял Марыны Куняўскай у нумары ад 25 лістапада 2022 года.