Смайлік на здароўе

- 15:54Нам пішуць

“Памятаць усе павінны: здаровы лад жыцця — наш агульны добры сябар” — пад такім дэвізам праходзілі ў яслях-садзе № 28 Гродна мерапрыемствы тэматычнага тыдня, якія былі распрацаваны сумесна з Гродзенскім абласным цэнтрам гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

На працягу тыдня для дашкольнікаў праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне здаровага ладу жыцця, уменне клапаціцца пра сваё здароўе. Дзяцей знаёмілі з рознымі відамі спорту, спосабамі ўмацавання імунітэту. Выхаванцы шмат даведаліся аб сваім арганізме, пра “памагатых здароўя”, пра ўзаемасувязь здароўя і харчавання. Асаблівая ўвага ўдзялялася важнасці спорту. Штодня ў гімнастыку ўключаліся практыкаванні для паляпшэння паставы, зроку, прафілактыкі плоскаступнёвасці, прыёмы дыхальнай гімнастыкі, у ранішнюю гімнастыку — аздараўленчы бег, прыёмы рэлаксацыі, музыкатэрапія. На занятках у басейне дзеці вучыліся плаванню і загартоўванню.

Вялікая ўвага ўдзялялася рабоце з бацькамі. Яны былі вельмі актыўнымі пры правядзенні акцый “Фотаздымкі здароўя”, дзе кожны змог напісаць сваё пажаданне, паказаўшы метад умацавання здароўя, і “Дзень абдымкаў і добрых слоў”, у рамках якога дзеці разам з бацькамі і выхавальнікамі выраблялі смайлікі і дарылі іх адно аднаму.

Кацярына СЕНДЗЕР,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 28 Гродна.