Снегавіковы цуд

Колькі выдатных і радасных святаў дорыць нам зіма! Новы год і Каляды, і Хрышчэнне. Ды зіма прыдумляе новыя нетрадыцыйныя святы. Да такіх забаў адносіцца і Сусветны дзень снегу. Гэта адно з любімых святаў не толькі дзяцей, але і дарослых, бо ёсць нагода адарвацца ад канапы і тэлевізара, ад хатніх клопатаў і выйсці павесяліцца, пагуляўць у снежкі або пакатацца на лыжах, санках, сноўбордах — тым самым умацаваць здароўе і правесці з сям’ёй больш часу.

Вось і ў яслях-садзе № 6 Навагрудка адзначылі Дзень снегу, зляпіўшы мноства незвычайных снегавікоў. Зімовыя героі атрымаліся вясёлыя, цікавыя, разнастайныя па каляровай гаме. Тэрыторыя ясляў-сада стала казачнай алеяй снегавікоў. Дзеці з іх дапамогай акунуліся ў чароўную краіну, а бацькам нагадалі моманты з іх шчаслівага дзяцінства, акунулі іх у той час, калі Дзень снегу быў не раз у год, а штодня ў зімовы час.

І.К. МАШЧОНСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 6 Навагрудка.