Снежная зіма дзецям на радасць

- 14:32Нам пішуць

У ясны, светлы і бязветраны дзянёк выхаванцы ясляў-сада № 13 Смаргоні ўсталі на лыжы. Навучаць дзяцей хадзіць на лыжах можна ўжо з трохгадовага ўзросту. Чыстае марознае паветра гартуе арганізм, надае бадзёрасці, павышае працаздольнасць. Пры перамяшчэнні на лыжах працуюць усе групы мышцаў, узмацняецца дыханне і кровазварот. Прыгожая прырода стварае добры настрой, станоўча ўплывае на нервовую сістэму.

Дзеці вельмі стараліся, вучыліся завязваць чаравікі, спраўляцца з лыжнымі палкамі, каардынаваць дзеянні. Задаволеныя, ружовашчокія дзеці вярнуліся ў свае групы, каб праз некалькі дзён зноў заняцца ўпадабаным спортам.

Пасля заканчэння прагулкі ў выхаванцаў ад радасці блішчэлі вочы і быў выдатны апетыт.

Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 13 Смаргоні.