Спаборнічалі ў пляжным футболе

На спартыўнай пляцоўцы вяслярнага канала Брэста прайшоў турнір па пляжным футболе сярод непаўналетніх, якія стаяць на розных відах прафілактычнага ўліку. Арганізатарамі спартыўнага спаборніцтва, у якім удзельнічалі 3 каманды падлеткаў і каманда ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, выступілі абкам БРСМ, УУС і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, абласная арганізацыйная структура Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства “Дынама”.

— Турнір ладзіўся з мэтай далучэння моладзі да здаровага ладу жыцця і заняткаў спортам, папулярызацыі пляжнага футбола сярод падлеткаў, арганізацыі цікавага і карыснага вольнага часу непаўналетніх у летні перыяд, — расказаў першы сакратар абкама БРСМ Ю.С.Сегянюк. — Спаборніцтва — выдатная магчымасць паказаць фізічную падрыхтоўку, сілу волі, вынослівасць і ўзаемавыручку, адчуць спартыўны азарт, набыць новых надзейных сяброў.

Па выніках напружанай барацьбы перамагла каманда ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. На 2-м месцы — каманда Маскоўскага раёна Брэста, на 3-м — каманда Брэсц­кага раёна. Пераможцы і прызёры спаборніцтва былі ўзнагароджаны кубкамі і медалямі.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.