Спачуванні французскаму народу

- 10:58Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону і народу гэтай краіны ў сувязі з разбуральным пажарам у саборы Парыжскай Божай Маці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што паведамленне аб гэтым здарэнні шкадаваннем і смуткам адгукнулася ў беларускім грамадстве. “Падзяляем з французскім народам горыч вялікай страты, якая спасцігла ўсіх хрысціян і міжнародную грамадскасць, і спадзяёмся на хуткае аднаўленне гэтага выдатнага помніка сусветнай архітэктуры”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.