Спартыўныя канікулы

- 10:56Нам пішуць

Для выхаванцаў спартыўных класаў сярэдняй школы № 5 Навагрудка восеньскія канікулы выдаліся сапраўды спартыўнымі: дружнай камандай хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі “Мінск-Арэну”.

Фота да матэрыялу: Спартыўныя канікулы. Фота да матэрыялу: Спартыўныя канікулы.Юных спартсменаў уразілі памеры пляцовак комплексу і магчымасць самастойна вызначыць іх велічыню. А самае цікавае чакала наперадзе — Алімпійскі музей. Акрамя гісторыі развіцця алімпійскага руху, дзеці пазнаёміліся з працэсам станаўлення фізічнай культуры на Беларусі і пабачылі ўнікальныя экспанаты, перададзеныя айчыннымі атлетамі: спартыўная экіпіроўка і рыштунак, медалі, кубкі, інвентар. Але асабліва спадабалася інтэрактыўная пляцоўка. Так, на стралковым лазерным трэнажоры яны выпрабавалі сваю трапнасць і хуткасць. А своеасаблівая фотазона перанесла ўсіх у сталіцы алімпіяд.

Фота да матэрыялу: Спартыўныя канікулы. Фота да матэрыялу: Спартыўныя канікулы. Фота да матэрыялу: Спартыўныя канікулы.Спартыўная экскурсія артымалася цікавая і займальная. Вучні былі ў захапленні!

Канікулы — добрая магчымасць адпачыць актыўна, набыць новыя веды і атрымаць бадзёры настрой для пераможных спартыўных дасягненняў.

Наталля МАЦКО,
класны кіраўнік 7 “В” класа сярэдняй школы № 5 Навагрудка.