Спецыяльнасць, народжаная і запатрабаваная часам

Сёлета на факультэце электронна-інфармацыйных сістэм БрДТУ пачнецца набор на новую спецыяльнасць “Праграмуемыя мабільныя сістэмы”.

Адкрыццё спецыяльнасці абумоўлена імклівым распаўсюджаннем мабільных праграмуемых устройстваў ва ўсіх сферах чалавечага жыцця. З дапамогай мабільных тэлефонаў, планшэтаў, навігатараў, відэарэгістратараў і іншых электронных прылад людзі атрымліваюць, апрацоўваюць і перадаюць інфармацыю. Іх важнымі ўласцівасцямі з’яўляюцца мабільнасць і праграмуемасць.
Вырашэнне складаных задач у кіраванні, эканоміцы, абароннай і іншых галінах чалавечай дзейнасці патрабуе стварэння не столькі асобных устройстваў, колькі цэлых сістэм, якія маглі б перамяшчацца ў прасторы, узаемадзейнічаць паміж сабой, абменьвацца інфармацыяй і камандамі з мэтай рэалізацыі ўскладзеных на іх функцый. Распрацоўка такіх сістэм павінна стаць справай выпускнікоў, якія атрымалі спецыяльнасць “Праграмуемыя мабільныя сістэмы”.
Падчас навучання студэнты атрымаюць веды па асновах алгарытмізацыі і праграмавання, метадах структурнай і функцыянальнай арганізацыі апаратна-праграмных электронных сістэм і комплексаў, функцыянаванні лічбавых і мікрапрацэсарных устройстваў, тэхналогіі распрацоўкі праграмнага забеспячэння мабільных электронных сістэм (у тым ліку інтэрнэт-дадаткаў), мовах праграмавання ўбудаваных мікрапрацэсарных сістэм і інш. Плануецца, што выпускнікі будуць запатрабаваны ў ІТ-кампаніях, рэзідэнтах Парка высокіх тэхналогій, іншых арганізацыях ІТ-індустрыі, дзе змогуць працаваць над сучаснымі і цікавымі праектамі, абапіраючыся на перадавыя дасягненні ў галіне інфармацыйных тэхналогій.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.