Спорт у школах будзе развівацца

- 10:10Навіны рэгіёнаў

У анлайн-рэжыме прайшоў агульны сход членаў Гомельскай абласной асацыяцыі школьнага спорту. Старшыня Беларускай асацыяцыі школьнага спорту дырэктар Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Віталь Стрыгельскі  прыняў у ім удзел.

Дырэктар Гомельскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Вольга Ярмоленка абрана старшынёй асацыяцыі. На сходзе заслухалі намесніка дырэктара абласнога цэнтра фізвыхавання, намесніка старшыні асацыяцыі Ірыну Лысянкову са справаздачай пра работу асацыяцыі. Зацверджаны палажэнні пра эмблему і членскія ўзносы.

Сваю дзейнасць гомельская асацыяцыя пачала 1 чэрвеня 2020 года. Цяпер у яе ўваходзяц­ь 3/4 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці. Гомельская асацыяцыя знаходзіцца на шляху станаўлення, распрацоўвае дружалюбную палітыку, якая накіравана на развіццё школьнага спорту, прапаганду здаровага ладу жыцця, правя­дзенне спартыўных спаборніцтваў, заахвочванне таленавітых навучэнцаў, педагогаў і трэнераў, фарміраванне высокіх маральных якасцей і патрыятызму сярод падрастаючага пакалення, супрацоўніцтва і прыцягненне новых арганізацый, выхад на міжнародны ўзровень.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.