Спяшайцеся рабіць дабро!

- 15:36Нам пішуць

Настаяцель храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы Навагрудскага раёна Дзмітрый Смурага 16 лютага наведаў заняткі факультатыўнага курса “Асновы праваслаўнай маральнасці” ў Вераб’евіцкім дзіцячым садзе — базавай школе.

Бацюшка павіншаваў дзяцей са святам Стрэчання Гасподня і расказаў пра масленічны тыдзень як падрыхтоўку да Вялікага посту. Вучні зразумелі, што пост не павіннасць, пакаранне ці дыета. Яго разумеюць як выратавальны сродак, лекі для чалавечай душы. Напрыканцы заняткаў бацюшка прапанаваў вучням у пост наведваць не толькі родных і блізкіх, але і адзінокіх і пакінутых, а таксама адмовіцца на пэўны час ад гульняў у камп’ютары і ад прысмакаў.

Пасля гутаркі навучэнцы паглядзелі невялікі фільм, а таксама мелі магчымасць у інтэлектуальнай гульні “Ці ведаеш ты, што…” праявіць сябе ў веданні асноў праваслаўнай веры і царкоўных традыцый.

Вольга РАДЧАНКА,
дырэктар Вераб’евіцкага ВПК дзіцячы сад — базавая школа Навагрудскага раёна.