Спяваюць дзеці — спявае горад

- 10:54Культура

У сталіцы прайшла II Мінская харавая асамблея “Спяваюць дзеці — спявае горад”. Амаль паўтысячы школьнікаў з 16 школ і гімназій горада сышліся на імправізаванай вулічнай сцэне Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, каб адным вялікім хорам праспяваць любімыя песні пра малую радзіму. Арганізатарамі гучнай ініцыятывы сталі камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі і гарадскі рэсурсны цэнтр па эстэтычным выхаванні гімназіі № 15 Мінска.

Раскрываючы сэнс ініцыятывы, начальнік упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыя­лістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў МГІРА Ніна Захожая расказвае:

— Асамблея стала пачаткам нашага вялікага праекта “Я — беларус маленькі”. У выніку рэалізацыі праекта мы марым, каб кожнае дзіця змагло пра­спяваць хаця б 5 беларускіх песень, станцаваць 5 народных танцаў, расказаць 5 вершаў, пагуляць у 5 народных гульняў, згатаваць 5 народных страў, ведаць знакамітых беларусаў, знакамітыя мясціны і г.д. І першае, з чаго мы пачалі, — гэта спевы, а дакладней, з творчасці школьных харавых калектываў, якія, на жаль, цяпер у нейкім забыцці. Потым працягнуць марафон акцыі “Танцуюць дзеці — танцуе горад”, “Гуляюць дзеці — гуляе горад” і г.д.
З аднаго боку, гэты слоган зразумелы ўсім, разам з тым, ён задае тон: тым самым мы фарміруем грамадзянскія кампетэнцыі ўсіх удзельнікаў выхаваўчага працэсу — ад дзяцей да бацькоў, аб’ядноўваем творчыя калектывы, павышаем прэстыж кірунку эстэтычнага цыкла і павышаем самаадукацыйную планку дзяцей.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 56, 23 мая 2019 года.

Святлана НІКІФАРАВА.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.