Спяваюць на замежнай мове

- 16:03Нам пішуць

У Навагрудскім раёне ў рамках шостага школьнага дня ідзе мэтанакіраваная пазакласная работа па вучэбным прадмеце “Замежная мова”. На працягу трох гадоў ладзіцца адкрыты фестываль-конкурс песні на замежнай мове “NovоVision”.

Фестываль атрымлівае станоўчыя водгукі, дзеці актыўна ўключаюцца ў работу: з энтузіязмам рэпеціруюць, рыхтуюць касцюмы, шукаюць матэрыял для прэзентацый. Пасля конкурсу шмат абмяркоўваюць, спрачаюцца, дзеляцца ўражаннямі, думкамі і заўвагамі.

Адметна, што сёлета раённы конкурс супаў з правядзеннем міжнароднага дзіцячага конкурсу “Еўрабачанне”.
Удзельнікамі фестывалю-конкурсу “NovоVision” сталі 11 творчых калектываў устаноў адукацыі раёна. Выступленні запомніліся яркімі сцэнічнымі вобразамі.

Сярод лепшых выканаўцаў — Рыма Амінева, навучэнка 11 класа сярэдняй школы № 1 г. Навагрудка; Валерыя Пачобут, навучэнка 9 класа сярэдняй школы № 3 г. Навагрудка; дуэт Юліі Радзевіч і Юліі Карандзей, навучэнак 11 класа гімназіі № 1 г. Навагрудка; Наталля Макарэвіч, навучэнка 11 класа сярэдняй школа № 7 г. Навагрудка.

Яўгенія ЛІНДА,
метадыст Навагрудскага вучэбна-метадычнага кабінета.