Стабільнае лідарства

- 11:35Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

Вынікі Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў і абласных круглагадовых спартакіяд падвялі на Магілёўшчыне.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі дырэктары навучальных устаноў, настаўнікі, трэнеры з усёй вобласці. Прысутнічалі на ўрачыстасці таксама намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама ­Андрэй Заблоцкі і іншыя ганаровыя госці.   

Юныя магілёўскія спартсмены сёлета сталі бронзавымі прызёрамі Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў. Пераможныя і прызавыя месцы навучэнцы заваявалі ў 15 відах спорту. Такое лідарства каманда вобласці стабільна дэманструе на працягу ўжо васьмі гадоў. 

— Вялікую ўвагу ўдзяляем папулярызацыі заняткаў фізкультурай і спортам сярод навучэнцаў. Агульнымі намаганнямі ўсюды арганізавана сістэмная работа, якая прыносіць чаканыя вынікі. Мы пастаянна выходзім у пераможцы па такіх відах спорту, як вольная барацьба, шахматы, дзюдо, цяжкая атлетыка. Заўсёды годна выступа­юць нашы спартсмены ў настольным тэнісе, скачках на батуце, лыжных гонках, біятлоне. Асабліва парадаваў у гэтым годзе футбол. Упершыню за працяглы час каманда стала пераможцай на рэспубліканскім узроўні, — адзначыў дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Аляксандр Шайтараў. 

За поспехам хаваецца кар­патлівы трэніровачны працэс. Такога меркавання прытрымліваецца старшы трэнер дзявочай каманды па гандболе Яўген Ахрэмчык.

 

Чытайце матэрыял Ганны Сінькевіч у нумары ад 1 лістапада 2022 года.