“Стабільнасць — гэта заўсёды добра”

- 10:33Інфармацыйная гадзіна

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота пазітыўна ацаніў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які стаяў ля вытокаў стварэння Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым ён заявіў 24 кастрычніка ў эфіры праграмы “Карціна свету” на канале “РТР-Беларусь”.

“Вельмі рады, што чалавек, які стаяў ля вытокаў стварэння Саюзнай дзяржавы і які з’яўляўся адным з паслядоўных гарантаў развіцця двухбаковых адносін, прадоўжыць гэтую палітыку. Я ў гэтым не сумняваюся. З’яўляючыся прэзідэнтам, ён застаецца яшчэ і старшынёй Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Стабільнасць — гэта заўсёды добра”, — сказаў Рыгор Рапота.
Ён адзначыў, што адносна Саюзнай дзяржавы трэба захаваць увесь набыты вопыт узаемадзеяння па ўсіх сферах. “Калі наша развіццё атрымае дадатковы імпульс, дадатковую дынаміку, то гэта можа толькі вітацца. І мы працуем якраз на гэтую мэту”, — сказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы.
Рыгор Рапота таксама звярнуў увагу, што на нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі актыўнасць была вышэйшай, чым раней. Гэта добрая прымета, паколькі чалавек ідзе на выбары, калі лічыць, што ад яго штосьці залежыць і што ён павінен абазначыць сваю пазіцыю. Чым больш такіх людзей з актыўнай пазіцыяй, тым лепш для краіны.