Стань больш заўважным на дарозе!

- 15:58Нам пішуць

Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з гімназіяй № 5 Партызанскага раёна Мінска правяла акцыю “Станьце заўважным на дарозе!”.

Гімназістаў чакалі цікавыя віктарыны, пазнавальныя гульні, конкурсы. Вынікам акцыі стаў флэшмоб, які заклікае ўсіх навучэнцаў насіць флікеры, акцэнтуючы ўвагу на важнасць гэтай праблемы. Пасля заняткаў гімназісты раздалі памяткі з інфармацыяй аб неабходнасці і правілах выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.

Правядзенне акцыі дазволіла ўсім удзельнікам і гледачам мерапрыемства яшчэ раз нагадаць, як важна выконваць правілы дарожнага руху для павышэння сваёй бяспекі.

Ганна ЦІХАНОВІЧ,
вядучы спецыяліст па АіП аддзела ДАІ Партызанскага РУУС Мінска.